Представляет

Петля Пристрастия, РСП, Re1ikt // Магілёў

from post-punk to metal / Belarus

6 октября. Клуб «CUBA»

Поделиться


Набыць квіткі

Фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, адбудзецца ў чацвёрты раз.

Упершыню канцэрт у межах фестывалю пройдзе і ў Магілёве. 6 кастрычніка на сцэну клуба “Куба” выйдуць “Петля Пристрастия”, “Разбітае Сэрца Пацана”, Re1ikt, Luty Sakavik.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб’яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

Вядомыя музыкі ва ўсім свеце актыўна выступаюць супраць гэтай антыгуманнай меры. Адпаведны зварот да беларусаў у 2010 годзе запісаў Стынг, у 2014-м у праекце «Апошні золак» паўдзельнічалі Ганна Хітрык, Алесь Дзянісаў, Лявон Вольскі, Віктар Рудэнка, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў і Анастасія Шпакоўская. Фестываль “Рок за жыццё” раней праводзіўся ў Брэсце, Віцебску і Мінску.

“Я супраць смяротнага пакарання, таму што потым ужо нічога не выправіць”, — лаканічна выказваецца фронтмен “Пятлі” Ілля Чарапко-Самахвалаў.

Узроставае абмежаванне 18+.

Квiткi ад 10 рублёў, далей даражэй!